Махляры прымусілі мінчанку аддаць грошы, узяць крэдыт, прадаць кватэру і стаць іх кур'ерам

Сталічная міліцыя затрымалі 47-гадовую мінчанку, якая падпрацоўвала кур'ерам тэлефонных ашуканцаў.

27.11.2024 / 12:21

Устаноўлена, што на працягу месяца злачынцы выманьвалі ў жанчыны грошы, прадстаўляючыся праваахоўнікамі.

Спачатку яна перавяла на «бяспечны рахунак» свае асабістыя грошы, пасля ўзяла крэдыт, а потым і зусім прадала сваю кватэру, думаючы, што ратуе нерухомасць ад незаконнай здзелкі.

Потым ахвяру ўгаварылі «аказваць садзейнічанне праваахоўнікам», забіраючы зберажэнні ў пенсіянераў, нібыта для дэкларавання.

Агулам жанчына перавяла ашуканцам больш за Br260 тыс. уласных і крэдытных сродкаў, а таксама каля Br30 тыс., што належалі пажылым мінчанам.

Следчыя завялі крымінальную справу за ашуканства.

Nashaniva.com