Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

Аляксандру Слепава было 74 гады. Пра смерць віцебскага мастака паведаміў канал «Витебск, я гуляю!»

24.11.2024 / 13:26

Аляксандр Слепаў — адзін са стваральнікаў Віцебскага творчага аб'яднання «Квадрат», якое працягвала традыцыі супрэматызму і іншых напрамкаў авангарду.

Слепаў быў не толькі мастаком, але і разьбяром, скульптарам.

Апошняя яго вядомая праца — скульптура, прысвечаная рускаму пісьменніку Івану Буніну, якога ў свой час зачараваў Віцебск. 

Працы Слепава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы, Ізраіля, Канады, ЗША, Швецыі і інш.

Nashaniva.com