«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА

Магілёўскі кот перайшоў дарогу ў належным месцы і скарыў сацсеткі.

24.11.2024 / 13:30

Кот у Магілёве перайшоў праезную частку па ўсіх правілах. Спачатку спыніўся перад пераходам, паглядзеў па баках, пераканаўся, што машына спынілася, а затым спакойна перабег на іншы бок.

Відэа, знятае ў Магілёве, сабрала амаль 300 тысяч праглядаў у тыктоку. У каментарах людзі пішуць, што і без нумароў на машыне, якая стаіць побач, зразумела: гэта Беларусь. 

@alexandermatveenko #кот ♬ Джентельмены удачи - Геннадий Гладков

Іншыя кажуць, што кіроўцу відавочна пашанцавала з пешаходам: іншая котка магла б легчы пасярод дарогі і пачаць займацца сваімі справамі.

Ёсць і тыя, хто ўспамінае вядомую прымету пра чорную котку, якая перабягае дарогу. Іншыя, праўда, спрачаюцца: у ката на відэа лапкі белыя, таму прыкмета не працуе — усё будзе добра.

Nashaniva.com