Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі найменей 12 чалавек, не ўсе з іх выйшлі на волю пасля «сутак», паведамляе «Вясна». 

24.11.2024 / 12:11

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пад арыштам застаецца вядомы грамадскі актывіст ранейшых гадоў Юрась Кутузаў. Ён у следчым ізалятары Гродна. Імаверна, супраць яго распачатая крымінальная справа. Па якім дакладна артыкуле, пакуль не вядома.

Не выйшла з-пад арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыэт Валюк. Паводле звестак праваабаронцаў, яна знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску.

Верагодна, не выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядомае.

Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек.

Масавыя затрыманні ў Смаргоні адбыліся ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада.

Nashaniva.com