У калодзежы ў Смаргонскім раёне патанула 96-гадовая жанчына

23 лістапада каля 10 гадзін ранку ў МНС прыйшло паведамленне пра жанчыну, патанулую ў пітным калодзежы ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

24.11.2024 / 09:53

Здарэнне адбылося на тэрыторыі прыватнага дома ў в. Нараты.

Глыбіня калодзежа была 26 м. 

Ратавальнікі дасталі з калодзежа цела пенсіянеркі 1928 г. н.

Nashaniva.com