Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі спыніў абслугоўванне кліентаў з Беларусі

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі HSBC спыніў апрацоўку ўсіх плацяжоў з Беларусі і Расіі для прыватных кліентаў. Кліентам параілі шукаць «альтэрнатыўныя схемы» пераводаў і плацяжоў, паведаміла агенцтва Reuters.

23.11.2024 / 16:48

Здымак ілюстрацыйны. Фота: archdaily.com

У інфармацыйным лісце кампаніі ад 12 лістапада 2024 года, які з'явіўся на афіцыйным сайце аддзялення HSBC у Тайвані, кліентаў папярэджваюць пра магчымыя цяжкасці пры правядзенні плацежных аперацый, прапанаваўшы шукаць «альтэрнатыўныя схемы» банкаўскіх разлікаў.

«Мы прынялі рашэнне спыніць апрацоўку плацяжоў у/з Расіі і Беларусі. Любыя плацяжы, праведзеныя праз HSBC з удзелам Расіі ці Беларусі, могуць быць затрыманыя для далейшай праверкі і могуць паводле нашага выключнага і абсалютнага меркавання быць адхіленыя, а сродкі вернутыя», — папярэдзілі ў банку.

Hongkong and Shanghai Banking Corporation (HSBC) лічыцца адным з найбуйнейшых фінансавых кангламератаў у свеце і найбуйнейшым банкам Вялікабрытаніі па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі. З 2011 года ён уваходзіць у лік глабальна сістэмна значных банкаў, яго аддзяленні адкрытыя ў 67 краінах свету, а кліентамі ўстановы, па падліках кампаніі, з'яўляюцца 39 млн чалавек.

Нягледзячы на ўведзеныя Вялікабрытаніяй і ЕС эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, HSBC працягваў абслугоўваць карпаратыўных кліентаў у Беларусі і Расіі аж да восені 2023 года. Аднак з 27 кастрычніка ўсе транзакцыі карпаратыўных кліентаў былі спыненыя, а цяпер чарга дайшла і да прыватных банкаўскіх аперацый.

Кліентаў аднаго з банкаў у нядзелю могуць чакаць сюрпрызы

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Не толькі Нацбанк. Узламаны рэспубліканскі партал электронных рахункаў-фактур

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?

Nashaniva.com