Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны

Справай выдадзенага В'етнамам Беларусі добраахвотніка Васіля Верамейчыка занялося Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, распавяла яго жонка Яўгенія.

22.11.2024 / 17:49

Яўгенія лічыць, што дапамагчы ў гэтай сітуацыі на дадзены момант можа толькі адна краіна.

Такое меркаванне яна выказала ў інтэрв'ю LRT.

«Хутчэй за ўсё, адзіная дзяржава, якая можа дапамагчы цяпер, гэта Злучаныя Штаты Амерыкі. Шчыра кажучы, не веру ні ў Еўропу, ні ў спакойную вечна ААН, якая заўсёды ўсім толькі занепакоеная. Нават не хачу накіроўваць свае рэсурсы туды. 

Будзем думаць, як можна будзе дамаўляцца, можа, з новай адміністрацыяй Трампа. Можа, неяк выйсці на іх», — распавяла Яўгенія.

Паводле яе слоў, цікавасць да выратавання Васіля выказала і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

«Ведаю, што ГУР узяўся за гэтую справу. Ведаю гэта ад яго пабрацімаў, якія ў Кіеве знаходзяцца. Ведаю, што ГУР звязваўся з бацькамі Васі, якія знаходзяцца ў Цэнтральнай Азіі. Спрабуюць разабрацца, зразумець, як яны могуць дапамагчы ў гэтай сітуацыі», — патлумачыла Яўгенія.

Былога каліноўца затрымалі ў В'етнаме 13 лістапада, а выдалі Беларусі 14-га.

34-гадовы Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы ён звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.

У 2020 годзе ён падтрымаў рух за свабодныя выбары, удзельнічаў у мітынгах і маршах. У лістападзе 2020 года яго затрымалі па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры — якая ўжо тады стала адным з галоўных арганізатараў масавых рэпрэсій. Але пасля 10 сутак арышту ён выйшаў на волю: доказаў не знайшлі.

Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну і жыў з сям'ёй у Львове.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Пасля нападу Расіі на Украіне ён адразу, у лютым 2022 года, далучыўся да беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Служыў у ім намеснікам камандзіра батальёна «Волат» і быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё».

Вядомы пад пазыўным «Пацук», ён удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Nashaniva.com