СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі

Дзейны канцлер 25 лістапада будзе ўхвалены кандыдатам Сацыялістычнай дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) на пасаду кіраўніка ўрада на датэрміновых выбарах у Бундэстаг, якія плануецца правесці ў пачатку 2025 года, піша Deutsche Welle.

22.11.2024 / 09:11

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

Дзейны канцлер ФРГ Олаф Шольц стане кандыдатам СДПГ на пасаду кіраўніка ўрада на датэрміновых выбарах у Бундэстаг, якія адбудуцца ў пачатку 2025 года. Аб гэтым заявіў старшыня партыі Ларс Клінгбайл вечарам у чацвер, 21 лістапада, у Берліне.

«Мы хутка ўсё праяснім у органах (кіраўніцтва партыі СДПГ) — у панядзелак (25 лістапада). — Мы хочам пачаць наступную выбарчую барацьбу разам з Олафам Шольцам».

Раней 21 лістапада адзін з партыйцаў Олафа Шольца — міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус— заявіў, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўрада ФРГ. Яго зварот быў апублікаваны на старонцы Сацыялістычнай дэмакратычнай партыі Германіі ў сацыяльнай сетцы Х.

Пісторыус патлумачыў, што рашэнне не вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера ён прыняў самастойна. У барацьбе за гэту пасаду падтрымлівае дзейнага канцлера ФРГ Олафа Шольца.

«Олаф Шольц — моцны канцлер, і ён правільны кандыдат на пасаду канцлера», — патлумачыў міністр абароны ФРГ і дадаў, што Шольц, на яго думку, «выступае за разважлівасць і ўмеранасць», што асабліва важна ў такія крызісныя часы, як цяпер.

Nashaniva.com