Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

21.11.2024 / 17:01

Тут і далей скрыншоты відэа на YouTube

Раней публічна Макс Корж, які з'ехаў з Беларусі, ніяк не выказваўся наконт пагроз ГУБАЗіКа. Але ў яго новым кліпе на песню Stress можна знайсці нямала шматсэнсоўных момантаў.

Пачынаецца відэа з таго, што да Каржа прыходзяць хлопцы, адзін з якіх кажа:

— Пачакай, Макс, ты ж сам казаў, нягледзячы ні на што жыць у кайф. А зараз што? Усё спынілася, і ты нічога з гэтым не робіш? Варушняк павінен несціся, людзі гатовы, малыя хочуць. Ты паглядзі, якім лайном усіх шпігуюць па абодва бакі. І што зменіцца ад таго, што мы будзем сядзець і чакаць, пакуль гэта скончыцца? Яны не спыняцца, пакуль не ператвораць усіх у звярэй! І што, усім сядзець у лесе?

Хлопец таксама запэўнівае Каржа, што ён жыве толькі аднойчы, таму хоча кожны дзень менавіта жыць, а не існаваць — сябраваць з кім хочацца, жыць як хочацца і быць, дзе хочацца.

— Я не хачу сядзець моўчкі і чакаць, калі скончыцца тое, што само ніколі не скончыцца. І ты гэта ведаеш. Усе павінны бачыць, што нармальных, непрамытых людзей яшчэ шмат.

Ён кажа, што якраз цяпер надышоў момант, калі трэба нагадаць усім, што можна жыць інакш — без межаў, пашпартоў, агрэсіі і сварак.

— Трэба далей тапіць, і гэта будзе карысней у тысячу разоў. Ёсць яшчэ тыя, хто да гэтага часу гарыць гэтым. І ёсць шмат маладых, хто гатовы ўварвацца. Пацаны, дайце надзею маладым. Пакажыце, што варушняк працягваецца. Некаторыя перастаюць верыць у гэта, камусьці ўжо п*й проста. А некаторыя сыходзяць сам ведаеш куды.

Хлопец скардзіцца на зачыненыя межы, бясконцыя спрэчкі і тое, што людзі губляюць сувязь адно з адным.

— Ты думаеш, яны на гэтым спыняцца? І ты ўвогуле ўпэўнены, што гэта самы п*ц? Дай пацанам хоць бы магчымасць выпусціць пар. Прыдумай што-небудзь. Ты ведаеш, як рабіць гэта, Макс.

Потым хлопец удакладняе, што гаворыць пра тур Макса Каржа ці хаця б канцэрт.

Сама ж песня пачынаецца з фразы:

— Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

Далей у кліпе бачны хлопцы ў балаклавах. Ёсць таксама такія радкі:

— Эй, братишка, что с твоим лицом?
Мы забрались уже далеко.
Зашли не туда — не беда.
В какой бы ж*пе не оказались — это всё ерунда.

Частка кліпу здымалася ў Мінску. На відэа таксама бачны гарады розных еўрапейскіх краін — Літвы, Польшчы, Германіі, Латвіі, Чэхіі, Нідэрландаў. Ёсць і пастановачнае затрыманне паліцыяй.

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Макс Корж заклікаў людзей спыніць вайну

Nashaniva.com