У інтэрнэт трапілі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ
У інтэрнэт трапілі зветкі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ. Пра гэта паведаміла «Люстэрку» крыніца. У пацверджанне сваіх слоў ён даслаў табліцу з персанальнай інфармацыяй работнікаў установы адукацыі.
21.11.2024 / 14:27
У сетку трапілі імёны, прозвішчы, даты нараджэння, нумары пашпартоў і асабістых электронных пропускаў, хатнія адрасы, нумары тэлефонаў, працоўныя пошты.
У табліцы, якая з'явілася на закрытых форумах, — персанальная інфармацыя 195 чалавек. Журналісты параўналі даступны фрагмент са «зліву» з наяўнымі данымі і пацвердзілі іх аўтэнтычнасць. Як мяркуецца, інфармацыя актуальная на 2022—2023 год.
Як распавяла крыніца, уцечка магла адбыцца пасля ўстаноўкі траянскай праграмы на прыладу аднаго з супрацоўнікаў адміністрацыі Ліцэя БДУ.