У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

У межах правядзення Міністэрствам унутраных спраў камандна-штабных вучэнняў Камітэт дзяржбяспекі ўвёў рэжым контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна, паведамляе БелТА.

21.11.2024 / 08:12

Фота з трэніроўкі разгону мітынгаў і дэманстрацый, што прайшла ў сераду ў Мінску. Фота: МУС

Адзначаецца, што прадугледжана задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.

Камандна-штабныя вучэнні праводзяцца ў Беларусі з 19 па 22 лістапада.

Як анансавала МУС, мерапрыемствы «закліканы паказаць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі».

Раней у Мінску адпрацоўваўся разгон мітынгаў і дэманстрацый, затрыманні на выбарчых участках.

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ

Міліцыя папярэдзіла пра перакрыццё вуліц у Мінску ў сувязі з вучэннямі

Nashaniva.com