Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка

Офіс Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіў заяву ў сувязі з экстрадыцыяй экс-каліноўца Васіля Верамейчыка з В'етнама ў Беларусь.

21.11.2024 / 08:06

«Офіс Святланы Ціханоўскай выказвае рашучы пратэст у сувязі з экстрадыцыяй грамадзяніна Беларусі Васіля Верамейчыка з В'етнама. Гэты крок з'яўляецца часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым, каб пераследаваць сваіх апанентаў, у тым ліку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю, а таксама тых, хто абараняе Еўропу ад агрэсіі Расіі», — гаворыцца ў заяве.

Офіс звяртае ўвагу, што гэты інцыдэнт падкрэслівае неабходнасць узмацнення міжнароднай абароны правоў чалавека, у тым ліку для тых, хто знаходзіцца пад пагрозай пераследу за сваю палітычную пазіцыю, а таксама для тых, хто актыўна падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.

Офіс Святланы Ціханоўскай звяртаецца да міжнароднай супольнасці з шэрагам настойлівых заклікаў:

Таксама Офіс настойліва рэкамендуе ўсім беларусам, якія знаходзяцца за межамі краіны, быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, улічваючы магчымыя дзеянні спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Каб мінімізаваць рызыку экстрадыцыі, ОСЦ заклікае правяраць сайт pashpart.org і ўваходзіць у кантакт з рэкамендацыямі адносна краін, у якія небяспечна накіроўвацца беларусам, якія апынуліся пад пераследам.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Nashaniva.com