Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў
18 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў вайсковых і спецыяльных званняў праз падтрымку народных пратэстаў у 2020 годзе 21 чалавека — былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў. Сёння з'явіўся іх спіс.
21.11.2024 / 00:57
Сярод тых, каго пазбавілі званняў, — экс-гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі (былы афіцэр, ён выкінуў сваю форму ў знак пратэсту) і былы баранавіцкі бізнэсмен Руслан Асадулаеў, якога КДБ назвала кіраўніком Харугваў.
Спіс цалкам:
Ёдка Алег Іванавіч, падпалкоўнік юстыцыі запасу;
Рэкець Андрэй Юр'евіч, маёр запасу;
Станкевіч Антон Станіслававіч, маёр запасу;
Уласавец Іна Сяргееўна, маёр запасу;
Яроменка Раман Віктаравіч, капітан запасу;
Кавалераў Павел Леанідавіч, капітан запасу;
Матусевіч Юлія Уладзіміраўна, капітан запасу;
Мацкевіч Яўген Мікалаевіч, капітан запасу;
Чарнаброўкін Дзмітрый Канстанцінавіч, капітан запасу;
Асадулаеў Руслан Магамедхабібавіч, старшы лейтэнант запасу;
Захараў Ягор Міхайлавіч, старшы лейтэнант запасу;
Дашчынскі Аляксандр Тадэвушавіч, старшы прапаршчык запасу;
Страшкевіч Іван Пятровіч прапаршчык запасу;
Барадзін Сяргей Аляксандравіч, старшына запасу;
Сандалюк Сяргей Васільевіч, палкоўнік унутранай службы запасу;
Майсейчык Генадзь Мікалаевіч, падпалкоўнік міліцыі запасу;
Залеўскі Міхаіл Леанідавіч, маёр міліцыі запасу;
Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч, маёр міліцыі запасу;
Ільін Аляксандр Аляксандравіч, старшы лейтэнант міліцыі запасу;
Зінін Павел Валер'евіч, капітан юстыцыі запасу;
Шыбут Антон Паўлавіч, старшы лейтэнант юстыцыі запасу.
Хто такі «Шляхціц» Руслан Асадулаеў, якім Церцель палохае беларусаў?