У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько
Максім Ралько быў прадстаўлены як былы каліновец, а цяпер, відавочна, знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.
20.11.2024 / 23:01
Максім Ралько
Раней Максім Ралько фігураваў у СМІ як актывіст апазіцыі. Расказваў у інтэрв‘ю, што вясной 2022 года трапіў у Полк Каліноўскага, то-бок ягоны ўдзел у вайсковым фармаванні не быў таямніцай.
Як і калі Ралько трапіў у Беларусь, невядома.
Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА
У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага
Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск