БЕЛ Ł РУС

Вайна

Storm Shadow сёння маглі ўдарыць па гістарычнай сядзібе на Куршчыне, дзе размяшчаўся расійскі камандны пункт

20.11.2024 / 22:11

Nashaniva.com

Украінскае вайсковае выданне Defense Express выказала здагадку, што УСУ сёння ўдарылі ракетамі Storm Shadow па гістарычнай сядзібе князёў Барацінскіх у Курскай вобласці. Як мяркуецца, у гэтай сядзібе мог размяшчацца камандны пункт расійскіх войскаў.

Ракета Storm Shadow

Defense Express спасылаецца на відэа з гукамі ўдару, якое з'явілася ў сацсетках. І адзначае, што гэтых кадрах чуваць каля 15 выбухаў (частка з іх можа быць працай СПА), а знятыя яны побач з сядзібай XIX стагоддзя князёў Барацінскіх у пасёлку Мар'іна Курскай вобласці. Цяпер гэтая сядзіба — санаторый кіраўніцтва спраў прэзідэнта Расіі.

Выданне мяркуе, што там мог размяшчацца заглыблены камандны пункт, якім маглі карыстацца камандаванне групоўкай расійскіх войскаў у Курскай вобласці і паўночнакарэйскія генералы.

«Як мінімум менавіта такая катэгорыя асоб і такі аб'ект цалкам вартыя выдаткоўвання даволі значнай колькасці крылатых ракет Storm Shadow / SCALP. Іх 450-кілаграмовая баявая частка спецыяльна створаная для паражэння абароненых аб'ектаў», — піша Defense Express, дадаючы, што «пакуль цэль удару застаецца толькі асцярожнай здагадкай».

Чытайце таксама:

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці

Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?

Каментары да артыкула