У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем
50 капеек — лісцік.
20.11.2024 / 13:30
У кавярні ў Брэсце сёння можна разлічыцца лісцем, піша koko.by.
Так вырашыла кафэ «Мова ежы» па вуліцы Луцкай, 14. Курс лісця: адзін ліст — 50 капеек.
Акцыя дзейнічае толькі на асобныя пазіцыі: бургер «Мова ежы», бульба фры, бульбяныя долькі і хот-дог «Як у дзяцінстве».
У кафэ па акцыі гатовыя аддаць адну страву на рукі, і толькі сёння, 20 лістапада.