МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА
Новыя сякеры прайшлі дзіўнае выпрабаванне.
20.11.2024 / 13:07
Нядаўна МТЗ выпусціў у продаж сякеры і калуны ўласнай вытворчасці. Іх ужо паспелі апрабаваць на тэатралізаваным чэмпіянаце па колцы дроў з удзелам Лукашэнкі. Але цяпер на заводзе прыдумалі новае выпрабаванне для сякеры.
МТЗ зладзіў краш-тэст інструмента. Сякеру паклалі на дарогу і бардзюр — і яго адным колам пераехаў трактар.
Сцвярджаецца, што трактар важыць 4 тоны, а ціск на кола складае 750 кілаграмаў. Пры гэтым сякера, як заяўляецца, не пацярпела. І рукаятка, і лязо засталіся цэлымі.