ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Белы дом разглядае новую ядзерную дактрыну Расіі як працяг рыторыкі, характэрнай для РФ на працягу апошніх двух гадоў. 

19.11.2024 / 20:01

Фота: Robert Alexander / Getty Images

Адміністрацыя ЗША, не «назіраючы ніякіх змен у пазіцыі Расіі па ядзернай зброі, не бачыць ніякіх прычын для карэкціроўкі амерыканскай пазіцыі і дактрыны ў адказ на сённяшнія заявы Расіі», заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік Белага дома, піша «Голас Амерыкі».

«Мы не былі здзіўленыя заявай Расіі аб тым, што яна абновіць сваю ядзерную дактрыну… Гэта больш падобна на тую ж безадказную рыторыку з боку Расіі, якую мы бачым цягам апошніх двух гадоў. Як мы сказалі Расіі некалькі тыдняў таму, выкарыстанне Расіяй салдатаў КНДР у баявых дзеяннях супраць Украіны ўяўляе сабой значную эскалацыю яе вайны супраць Украіны, і мы папярэджвалі, што Злучаныя Штаты [на яе] адкажуць», — падкрэсліў прадстаўнік Белага дома.

Раней пра безадказнасць рашэнняў Крамля заявіў прадстаўнік прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер.

«Было б справядліва сказаць, што гэта апошні прыклад безадказнасці, які мы ўбачылі з боку разбэшчанага расійскага ўрада, і мы па-ранейшаму цвёрда падтрымліваем Украіну», — сказаў ён, выступаючы перад журналістамі.

Пуцін падпісаў указ «Аб зацвярджэнні Асноў дзяржаўнай палітыкі РФ у галіне ядзернага стрымлівання», які быў апублікаваны на дзяржаўным сайце РФ і адразу ж уступіў у сілу.

На гэты крок Масква пайшла праз некалькі дзён пасля таго, як стала вядома, што Белы дом даў Украіне дазвол на запуск ракет амерыканскай вытворчасці ўглыб расійскай тэрыторыі.

Nashaniva.com