На пагранічнай заставе пад Брэстам загінуў салдат
Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Церабунь» у Брэсцкім раёне знойдзена цела вайскоўца, 2002 года нараджэння, паведамляе Брэсцкая памежная група.
19.11.2024 / 19:00
Радавы быў прызваны ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.
У прэс-рэлізе Брэсцкай памежнай групы паведамляецца, што магчымы суіцыд.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца.