Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць
Прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што ЗША дазволілі біць па Расіі дальнабойнай зброяй.
19.11.2024 / 19:23
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Omar Havana
Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Даніі Метэ Фрэдрыксэн заявіў, што Украіна будзе выкарыстоўваць дальнабойныя магчымасці заходняй зброі.
Пры гэтым ён не стаў каментаваць удар па складзе ў Бранскай вобласці, піша «Украінская праўда».
«Без лішніх дэталяў. У Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці, ёсць дальнабойныя дроны ўласнай вытворчасці, у нас цяпер ёсць дальнабойны «Няптун», і не адзін. Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць», — адзначыў Зяленскі.
Ён не растлумачыў, ці ёсць абмежаванні на прымяненне дальнабойнай зброі. Аднак дадаў, што Украіна будзе дабівацца дазволаў і ад іншых краін.
«Што тычыцца дальнабойнасці — мы працуем над тым, каб усе краіны падтрымалі дальнабойнасць. Я думаю, што пасля заяваў аб ядзернай зброі і Нямеччыне ўжо час падтрымаць адпаведныя рашэнні. А цяпер, калі ёсць адпаведныя рашэнні і не толькі ў медыя, але і ад адпаведных краін, вельмі важна, каб да гэтых рашэнняў дадаць колькасць магчымасцяў, якімі мы можам зменшыць ваенны патэнцыял РФ, дзе б ён ні знаходзіўся», — сказаў Зяленскі.
Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай
Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі