«Байсол» абвясціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

Фонд запусціў акцыю «Падорым дзецям цуд!», каб стварыць свята для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў.

19.11.2024 / 16:18

«Навагоднія святы — час для цяпла, любові і дабрыні. Але для многіх беларускіх дзяцей зараз не хапае найважнейшага: мамы ці таты побач, бо яны знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Замест звыклых радасцяў дзяцінства — яны вымушаныя жыць у расстанні, з шматлікімі цяжкасцямі, але мы можам зрабіць так, каб святло ўлюбёных святаў дасягнула і да іх.

Падтрымаўшы акцыю, вы зробіце значна больш, чым проста фінансавы ўдзел: вы дорыце дзецям веру ў цуд і замацоўваеце сямейныя сувязі, якія не пад сілу разарваць аніякім абставінам. Хай кожнае дзіця, якое марыць пра сустрэчу з бацькамі, ведае, што гэты светлы момант будзе магчымым, і што пакуль свет вакол дорыць надзею і клопат, наперадзе чакаюць лепшыя часы», — гаворыцца ў паведамленні «Байсола».

Неабходна сабраць 20 000 еўра.

Падтрымаць можна па спасылцы.

Nashaniva.com