Лукашэнка прызнаў, што першапачаткова выбары збіраліся правесці ў лютым
«Белпол» паведамляў, што выбары пройдуць 23 лютага 2025 года, але галасаванне ў выніку прызначылі на канец студзеня.
19.11.2024 / 15:58
«У нас 26 студзеня выбары. Стаіць пытанне: мы думалі раней, што ў лютым пройдуць выбары, у студзені мы зможам правесці Усебеларускі народны сход. Я думаю, паколькі, ну, у агульным, у нас ёсць пэўнае адзінства, і мы сканцэнтраваны на дзейным прэзідэнце», — сказаў Лукашэнка на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Нагадаем, што паводле Канстытуцыі прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
У сваю чаргу «Белпол» са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што выбары пройдуць 23 лютага 2025 года. Улады спрабавалі аспрэчыць гэту заяву, але канкрэтную дату не называлі, кажучы, што разглядаюцца чатыры магчымыя даты.
Лукашэнка: Усебеларускі народны сход не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады
Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур
Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі
Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў