У Магілёве будуць адбіваць «напад» на ваенкамат

У Магілёве 20—21 лістапада будзе праходзіць мабілізацыйны збор органаў войскаў і ваенных камісарыятаў абласцей і Мінска, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

19.11.2024 / 10:23

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Мерапрыемствам будзе кіраваць Генштаб. У зборы будзе ўдзельнічаць кіраўніцтва арміі, якое непасрэдна адказвае за мабілізацыйную падрыхтоўку.

Падчас вучэнняў плануецца падвесці вынікі працы, звязанай з мабілізацыйнай гатоўнасцю, а таксама мерапрыемствамі па яе падрыхтоўцы за мінулы навучальны год.

«У праграму збору таксама ўвойдуць практычныя дзеянні для адбіцця нападу ўмоўнага праціўніка на вайсковы камісарыят»,-распавялі ў прэс-службе Мінабароны.

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку

Nashaniva.com