«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Дэпутат Ігар Марзалюк на СТБ абурыўся псеўдапатрыётамі.

19.11.2024 / 10:09

«Ёсць псеўдапатрыёты.

Калі нейкая шваль у Гродне, працягваючы працаваць у медыцынскай установе, заяўляе, што для яе беларускі пашпарт — гэта проста кавалак паперкі, калі яна называе мову «мойвай», калі яны зневажальна ставяцца да беларускай улады, калі яны цкуюць міністра культуры, то гэтыя людзі, якія нібыта патрыятычна настроеныя і махаюць не бел-чырвона-белым, а чырвона-зялёным, яны робяць тое самае і ствараюць негатыўны імідж у электаральную кампанію»,

— абурыўся Марзалюк.

Дэпутат часта выступае па-беларуску і выступае ў абарону беларускай мовы. Напрыклад, заяўляў, што ў любой школе (у тым ліку ў рускамоўнай), выкладаць гісторыю Беларусі, геаграфію Беларусі, грамадазнаўства трэба на беларускай мове.

Вольга Бондарава. Фота: яе ТГ-канал

Бондарава ж скардзілася на Марзалюка ў пракуратуру.

«На рэпліку вядоўцы пра «незадаволеных блогераў» Марзалюк адказаў, што яму «начхаць». Гэта значыць, дэпутату напляваць на меркаванне грамадзян і яго выбаршчыкаў. Як жа гэта стасуецца з дэпутацкай этыкай? Або Ігар Марзалюк настолькі забранзавеў, што можа сабе дазволіць па-хамску ставіцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь?» — пісала Бондарава ў звароце.

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму

«Вось вы на мяне наязджалі, і што цяпер? Вы ў турме, а дзе я?» Як Марзалюк наведаў калонію

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску

Nashaniva.com