Расіяне ўдарылі па інтэрнаце ва ўкраінскім Глухаве: шасцёра загінулых, у тым ліку дзіця
Яшчэ 12 чалавек атрымалі раненні, з іх двое — дзеці.
19.11.2024 / 09:05
Фота: Суспільне Сумы
18 лістапада позна вечарам расійскія войскі здзейснілі ўдар па інтэрнаце ў горадзе Глухаў Сумскай вобласці, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек, у тым ліку дзіця.
Яшчэ 12 чалавек атрымалі раненні, з іх двое — дзеці. Аб гэтым паведаміла Сумская абласная ваенная адміністрацыя.
Па папярэдніх даных, расіяне атакавалі інтэрнат двума ўдарнымі беспілотнікамі тыпу «шахед». На момант ранішняга паведамлення (7:00) выратавальныя працы на месцы працягваюцца, і пад заваламі могуць заставацца людзі.
Сёння — 1000 дзень вайны.