У Мінску пачынаецца суд над памерлым 64 гады таму Канстанцінам Смоўскім

Вярхоўны суд Беларусі ў аўторак пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага, піша Sputnik.

19.11.2024 / 08:24

Украінскі памагаты быў кіраўніком 118-га карнага батальёна, у 1944-м ён перабраўся на Захад. Ён памёр у Мінеапалісе (ЗША) у 1960 годзе ва ўзросце 70 гадоў і ніколі не прыцягваўся да адказнасці.

Крымінальная справа Смоўскага паводле абвінавачвання паводле арт. 127 «генацыд» Крымінальнага кодэкса Беларусі расследавала Генпракуратура Беларусі.

У справе амаль 50 тамоў, па ім праходзяць каля 70 сведак. У аснову абвінавачвання Смоўскага пакладзены матэрыялы судовых працэсаў, якія праходзілі ў савецкі час над іншымі карнікамі, у тым ліку Рыгорам Васюрам.

Справа Смоўскага была выдзелена ў асобную вытворчасць з маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. У пачатку 2024-га была разгледжана першая такая — карніка Уладзіміра Катрука.

Nashaniva.com