Хезбала нанесла ракетны ўдар па Тэль-Авіву. Пяць чалавек паранены
Пяць чалавек атрымалі раненні пры ракетным удары Хезбаллы, паведамляе The Times of Israel. Адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.
18.11.2024 / 23:14
Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ракета, выпушчаная з тэрыторыі Лівана, была перахопленая сродкамі СПА. Аднак абломкі перахопніка ўпалі на мяжы двух прыгарадаў Тэль-Авіва — Рамат-Гана і Бней-Брака.
Служба хуткай дапамогі паведаміла, што пяць чалавек атрымалі раненні, 54-гадовая жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Яшчэ адзін паранены ў стане сярэдняй цяжкасці і трое атрымалі лёгкія раненні.
У Рамат-Гане пачаўся пажар пасля траплення аскепкаў у лінію электраперадач. Таксама быў пашкоджаны аўтобус, які знаходзіўся на вуліцы без пасажыраў.