Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь

Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 420, якім мяняюцца правілы палявання.

18.11.2024 / 20:45

Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме — на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні, піша Белта. 

Акрамя таго, Міністэрству лясной гаспадаркі нададзеныя паўнамоцтвы на вызначэнне пераліку патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, дазволеных для здабычы паляўнічых жывёл у залежнасці ад віду і (або) узросту. 

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Гэта рашэнне лабіравала Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і асабіста ягоны кіраўнік, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён ужо некалькі гадоў праводзіць настойлівую кампанію за выключэнне з Чырвонай кнігі і ўключэнне ў лік паляўнічых відаў на тэрыторыі Беларусі бурага мядзведзя і рысі

Таксама Шуневіч выказваўся за тое, каб пачаць паляваць на буслоў, журавоў і лебедзяў.

Nashaniva.com