Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека

Аляксандр Лукашэнка ўказам пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека — былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў, паведамляе Telegram-канал «Пул першага».

18.11.2024 / 19:55

Гэта былыя вайскоўцы і супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў, якія ў 2020 годзе выступілі на баку народа, супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Прапаганда ідэнтыфікуе гэта іначай: «У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца».

Прозвішчы пакуль невядомыя.

Nashaniva.com