Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла

Спявачку на хуткай павезлі ў бальніцу.

18.11.2024 / 14:43

Спявачка Б'янка трапіла ў бальніцу. Фота: сацсеткі артысткі

Учора спявачцы стала вельмі кепска. Б'янка выклікала хуткую ў Маскве, яе павезлі ў Інстытут хуткай медыцынскай дапамогі імя Скліфасоўскага.

Пасля аналізаў зрабілі аперацыю. У інстаграме Б'янка кажа, што выразалі апендыцыт. Бліжэйшыя канцэрты і перадачы з ёй адмененыя.

Спявачка ідзе на папраўку. У інстаграме яна расказала, што персанал яе пазнае і часам просіць пра фота.

«Дзяўчаты заходзяць і кажуць: можна сфоткацца?» — дзеліцца яна.

Nashaniva.com