56-гадовага віцебскага актывіста Іосіфа Дулебу будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Віцябчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

18.11.2024 / 12:31

Іосіфа затрымалі напачатку мая2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.

Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў, піша «Вясна».

Nashaniva.com