У Беларусі сталі садзіць менш бульбы

А вось цыбулі хочуць вырошчваць болей.

18.11.2024 / 12:07

Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка.

«Мы менш пасадзілі бульбы, чым летась, таму што запатрабаванасць мінулых гадоў паказвала, што яе столькі не трэба», — сказаў Шулейка тэлеканалу news.by.

«Сёлета ўраджай бульбы складзе 990 тысяч тон. Гэтага дастаткова для ўнутранага рынку. Каля 300 тысяч тон ёсць і для экспарту», — дадаў чыноўнік.

Па слова Шулейкі, ёсць лішкі і па капусце. 

На наступны год плануюць вырасціць больш цыбулі.

«І на наступны год закладваем дадатковыя плошчы. Раскрыю некаторыя кірункі — займаемся новай праграмай па вырошчванні садоў, па пашырэнні наменклатуры агародніны, у тым ліку і павелічэнні іх аб'ёмаў», — сказаў Шулейка.

Nashaniva.com