У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

Адразу дзве навіны пра затрыманне беларусаў за спробу крадзяжу ў магазінах прыйшлі нядаўна з Германіі і Аўстрыі, піша сайт «Беларусь і свет».

18.11.2024 / 07:57

Фота: innenministerium.bayern.de

Так, нямецкая газета Markische Oderzeitung паведаміла, што ў горадзе Бад-Фраенвальдзе (Баварыя) раніцай 13 лістапада ў супермаркеце быў заўважаны мужчына, які напоўніў кішэні курткі алкаголем і кавай і паспрабаваў незаўважна сысці.

Калі яго спынілі і патлумачылі, каб ён вярнуў тавары, мужчына вырваўся і пачаў уцякаць праз паркоўку, пры гэтым нанёс траўму супрацоўніку дысконтара.

У выніку парушальніка ўсё ж спынілі і затрымалі да прыбыцця паліцыі. У дачыненні да нашага 45-гадовага суайчынніка вядзецца расследаванне.

А праваахоўныя органы зямлі Ніжняя Аўстрыя паведамілі ў прэс-рэлізе, што ў горадзе Вайтра 13 лістапада каля 07.20 раніцы паліцэйскі, не знаходзячыся на службе, стаў сведкам крадзяжу ў прадуктовым магазіне.

Ён заўважыў і спыніў чалавека, які схаваў пад курткай дзевяць бутэлек спіртнога на агульную суму больш за 250 еўра. Наш 34-гадовы суайчыннік быў дастаўлены ў аддзяленне. Вядзецца разбіральніцтва.

Nashaniva.com