Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў дазвол адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна наносіць удары ўглыб расійскай тэрыторыі амерыканскімі ракетамі, а таксама Францыі і Брытаніі — ракетамі SCALP / Storm Shadow.
17.11.2024 / 23:53
«У маім «Плане перамогі» Украіны асноўным пунктам было прадастаўленне дальнабойнай зброі для нашай арміі. Сёння СМІ кажуць, што мы атрымалі дазвол на іх прымяненне. Але ўдары наносяць не словамі, такія рэчы не анансуюць. Ракеты самі за сябе скажуць. Абавязкова!» — сказаў коратка Зяленскі.