У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскімі апазіцыянерамі Іллём Яшыным, Юліяй Навальнай і Уладзімірам Кара-Мурзай.

17.11.2024 / 17:03

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй. Фота: agentstvonews / Telegram

У маршы ўдзельнічаюць некалькі тысяч чалавек. «Гэта будзе марш з патрабаваннем вывесці расійскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як вайсковага злачынцу і вызваліць усіх палітвязняў», — пісаў напярэдадні Яшын у тэлеграм-канале.

Удава Навальнага Юлія казала, што мэта маршу — «паказаць, што многія расіяне супраць Пуціна і супраць вайны».

Пачаўся ён са скандалу наконт расійскага трыкалору. 

Пазней расійскі сцяг прыбралі з калоны.

Nashaniva.com