Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі
Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай «Белсат», расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, калі ёй паступіла прапанова стаць на чале канала. Урывак з вечаровай праграмы «Тыдзень», якую пакажуць сёння, апублікаваў тэлеграм-канал «Белсата».
17.11.2024 / 16:32
Аліна распавяла, што прапанова ўзначаліць канал была для яе нечаканай. Хаця гутаркі пра змену кіраўніцтва канала былі даўно, Аліне, паводле яе слоў, такая прапанова паступіла нядаўна.
«Калі да мяне прыйшлі з прапановай, я зразумела, што гэта апошняя дошка ратунку, — кажа Коўшык. — Усе казалі, што важна, каб беларус ці беларуска ўзначальвалі канал. І палякі гэта пачулі».
Вядучы Сяргей Падсасонны заўважыў, што Аляксей Дзікавіцкі, які да снежня застаецца выконваць абавязкі кіраўніка канала, таксама беларус і таксама працуе там ад заснавання «Белсата».
«Чаму не Аляксей?» — спытаў Сяргей Падсасонны.
«Гэта пытанне трэба задаваць асобам, якія прымалі рашэнне, і гэта была не я», — адказала Аліна. Яна аспрэчыла, што перайшла дарогу Дзікавіцкаму.
«Прапанова ўзначаліць «Белсат» мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе», — сказала яна.
Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю
Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале
Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»
«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP
Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней