Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

Невядомыя нібыта хацелі ўпэўніцца ў адсутнасці на дзяўчыне жучкоў.

17.11.2024 / 14:56

Да дзяўчыны патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся супрацоўнікам мабільнага аператара і заявіў, што яе пашпартныя даныя скралі, а на яе нумар усталявалі перанакіраванне выклікаў. Для адключэння гэтай функцыі мінчанцы прапанавалі перайсці па спасылцы.

Калі дзяўчына гэта зрабіла, невядомыя атрымалі выдалены доступ да яе тэлефона. Пасля гэтага суразмоўца паведаміў, што яму трэба ўпэўніцца ў адсутнасці на дзяўчыне жучкоў. Для гэтага ёй прапанавалі цалкам распрануцца перад камерай тэлефона. Мінчанка паслухалася.

Пасля гэтага дзяўчыне пачалі пагражаць, што разашлюць яе інтымныя кадры знаёмым, калі яна не перавядзе махлярам грошы. Цяпер па гэтым факце вядзецца праверка.

Nashaniva.com