Памёр першы саліст гурта «На-На»
Уладзімір Лёўкін памёр на 57-м годзе жыцця.
17.11.2024 / 12:03
Уладзімір Леўкін. Скрыншот відэа
Пра смерць Лёўкіна паведаміла яго жонка. Паводле даных расійскіх тэлеграм-каналаў, прычынай стала анкалогія лімфатычнай сістэмы. З хваробай ён змагаўся больш за 20 гадоў.
Лёўкін стаў вядомы як саліст папулярнага ў 90-я гады гурта «На-На». Ён спяваў у ім ад моманту заснавання ў 1989 годзе да 1998 года, пасля чаго пачаў сольную кар'еру. Яна перапынілася ў пачатку 2000-х, калі спявак змагаўся з ракам.
У 2010-х гадах Лёўкін уваходзіў у цэнтральны савет прыхільнікаў партыі «Адзіная Расія».
Бойзбэнд «На-На» Бары Алібасава быў папулярны ў 90-я і вядомы сваімі эпатажнымі выступамі.