На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Дзяржаўны памежны камітэт падзяліўся звесткамі пра чэргі на выезд з Беларусі на 10:00.

17.11.2024 / 10:40

На беларуска-польскай мяжы ўтварылася чарга з легкавых аўтамабіляў — выезду з краіны чакаюць 410 машын. Чэргі з аўтобусаў няма, яны праязджаюць свабодна.

У Казловічах у чарзе 30 фур.

На мяжы з Літвой і Латвіяй чэргаў увогуле няма. Гэта, праўда, не датычыцца грузавікоў: у Беняконях сваёй чаргі чакаюць 320 фур, у пункце «Каменны Лог» — 280.

Nashaniva.com