На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»

На Камароўцы яшчэ працуе сезонны рынак. Вось што там можна купіць у сярэдзіне лістапада.

17.11.2024 / 09:55

Тут і далей фота: інстаграм komarovka.by

Яблыкі на Камароўцы каштуюць ад 2,79 рубля. А вось знакамітая антонаўка — 10 рублёў, заўважыў Blizko.by.

«Па цане крыла самалёта?» — задаецца пытаннем інстаграм Камароўкі.

Баклажаны каштуюць 7 рублёў за кілаграм, перац — 5,5 рубля. Восеньскія кветкі — ад 3 да 5 рублёў за галінку.

Грыбы каштуюць 20 рублёў за вёдрыца. Апенькі — 15 рублёў за кілаграм, столькі ж і зялёнкі.

Журавіны — 13,9 рубля за кілаграм.

Nashaniva.com