Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод
Мясцовыя ўлады паведамляюць пра аднаго пацярпелага.
17.11.2024 / 09:40
Кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брачалаў паведаміў, што беспілотнік упаў побач з цэхам машынабудаўнічага завода «Купал». На прадпрыемстве збіраюць зенітна-ракетныя комплексы, а таксама дроны.
Мясцовыя жыхары чулі моцны выбух. У цэху выбіла шкло, пацярпеў адзін чалавек — яго шпіталізавалі. Пры гэтым улады запэўніваюць, што вялікіх разбурэнняў няма. Аэрапорт Іжэўска быў часова зачынены.
Паводле даных «Медузы», у Іжэўску пад вытворчасць беспілотнікаў пераабсталявалі некалькі гандлёвых цэнтраў.
Гэта першая пацверджаная атака беспілотнікаў на Удмуртыю, якая знаходзіцца за 1260 кіламетраў ад Украіны.