У Клімавічах адкрылі 500-кілаграмовую бляшанку тушонкі. Яе аддадуць сілавікам ВІДЭА

Рэкорд устанавіў Магілёўскі мясакамбінат.

17.11.2024 / 09:15

Фота: «Родная Ніва»

Рэкордную бляшанку ялавічнай тушонкі прадставілі на абласных «Дажынках» у Клімавічах. У бляшанцы 500 кг мяса, вага самой тары — 54,4 кг. На Магілёўскім мясакамбінаце запэўнілі, што ўтрыманне мяса ў гіганцкай бляшанцы складае не менш за 97%, а пры вырабе выкарыстоўваліся толькі натуральныя кампаненты.

Тушонку адразу ж унеслі ў Кнігу рэкордаў Беларусі. Гэта не першы рэкорд магілёўскага прадпрыемства: раней камбінат вырабіў катлету дыяметрам два метры і каўбасу даўжынёй 92 метры.

Фота: mogilevnews.by

Урачыста адкрытую на «Дажынках» тушонку перададуць у частку ўнутраных войскаў.

Nashaniva.com