Як беларусы хочуць пакараць тых, хто чыніць рэпрэсіі? Вось што паказала апытанне пацярпелых

Не ўсе настойваюць на строгім пакаранні.

17.11.2024 / 00:02

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусцілі даследаванне «Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне».

Праваабаронцы апыталі 580 чалавек, пацярпелых ад рэпрэсій. Сярод пытанняў было і тое, як людзі бачаць справядлівасць.

Большасць рэспандэнтаў (84%) лічыць, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку.

56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

За турэмнае пакаранне (у тым ліку пажыццёвае) выказалася 47%. 

Цікава, што 16% адказала, што не настойвала б на строгім пакаранні — важна толькі, каб злачынцаў прызналі вінаватымі.

За фізічнае пакаранне (аж да смяротнага пакарання) тых, хто чыніў рэпрэсіі, выказалася 9%.

Скрыншот даследавання

Апытанне паказала, што 87% рэспандэнтаў хочуць кампенсацыі за матэрыяльную шкоду, у тым ліку выдаткі на лячэнне і канфіскаваную маёмасць, 82% лічаць прыярытэтам медыцынскую і псіхалагічную рэабілітацыю, а 80% хочуць аднавіць сваю грамадскую рэпутацыю.

Але большасць (84%) не верыць, што правасуддзе можа адбыцца бліжэйшым часам. А 64% пацярпелых сумняваюцца, што міжнародныя арганізацыі або іншыя краіны дапамогуць ім дабіцца справядлівасці.

Nashaniva.com