У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя

Малады чалавек зладзіў разню, бо раззлаваўся з-за праваленага экзамену.

16.11.2024 / 20:35

Горад Ісін на ўсходзе Кітая. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Восем чалавек загінулі і яшчэ 17 атрымалі раненні ў выніку панажоўшчыны ў кітайскім горадзе Ісін у суботу, 16 лістапада, паведамляе паліцыя, піша CNN.

Здарылася гэта ў каледжы мастацтваў і тэхналогій. Разню зладзіў 21-гадовы нядаўні выпускнік. Ён вярнуўся ва ўстанову, каб выліць свой гнеў за тое, што праваліў экзамен і не атрымаў атэстат. Яго затрымалі.

Нагадаем, нядаўна ў Кітаі 35 чалавек загінулі ў выніку наезду аўтамабіля на пешаходаў, якія займаліся спортам у горадзе Чжухай на поўдні краіны.

Nashaniva.com