Памёр заснавальнік вядомай еўрапейскай сеткі крам адзення — яны ёсць і ў Мінску
Мільярдэр Фрыдрых Кнап, заснавальнік і кіраўнік сеткі крам адзення New Yorker, пайшоў з жыцця.
16.11.2024 / 18:47
Крама New Yorker у Мінску. Фота: «Яндэкс»
У яго засталіся трое дзяцей і спадарожніца жыцця, піша Bild.
Кнап ператварыў New Yorker, заснаваную ў Ніжняй Саксоніі (гэта паўночны захад Германіі), у глабальную модную імперыю. Сёння ў кампаніі больш за 1200 філіялаў у 47 краінах і каля 23 000 супрацоўнікаў. У Беларусі ёсць таксама некалькі крамаў гэтага брэнду.
Кнап, які рэдка з'яўляўся на публіцы, памёр на востраве Зюльт, куды прыбыў на мінулым тыдні пасля працяглага лячэння ў Швейцарыі. Па даных газеты Braunschweiger Zeitung, ён цяжка захварэў каля года таму.