У прыгарадзе Парыжа ў рэстаране захапілі закладнікаў

абноўлена

Закладнікаў захапіў сын уладальніка піцэрыі, што ў прыгарадзе Парыжа.

16.11.2024 / 16:51

Месца здарэння. Фота сведкі

Здарылася гэта ў сярэдзіне дня 16 лістапада, піша BFMTV са спасылкай на AFP.

Чатырма закладнікамі сталі супрацоўнікі піцэрыі L'Olivier. Кліентаў у той час не было. Спачатку паведамлялася, што іх захапіў уласнік рэстарана, але пасля СМІ ўдакладнілі, што гэта зрабіў яго сын, узброіўшыся нажом.

Паліцыю і пажарных хутка накіравалі туды.

Паводле інфармацыі BFMTV, падазраваны мае наркатычную залежнасць.

На месцы працаваў пасярэднік, паколькі захопнік заявіў, што хоча скончыць жыццё самагубствам.

Пазней закладнікаў вызвалілі, захопніка затрымалі і змясцілі пад варту.

Nashaniva.com