Зяленскі адказаў, пры якіх умовах магчымы перамовы
«Думаю, Пуцін не хоча міру. Яму выгадна дамаўляцца на нейкіх капітуляцыйных умовах з нашага боку».
16.11.2024 / 16:24
Уладзімір Зяленскі адказаў пра магчымыя перамовы. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
У інтэрв'ю «Суспільне» ў Зяленскага спыталі, пры якіх умовах магчымыя перамовы.
«Пры ўмове, што Украіна будзе не сам-насам з РФ, што будзе моцнай. Якія могуць быць перамовы з забойцам? Калі мы гаворым проста з Пуціным, проста з забойцам ва ўмовах, у якіх цяпер, не ўзмоцненыя некаторымі важнымі элементамі — гэта на ўваходзе пройгрышны статус для Украіны. У слабой пазіцыі няма чаго рабіць на гэтых перамовах»,
— выказаўся прэзідэнт Украіны.
Ён дадаў, што ЗША павінны захаваць пазіцыю, што Расія — агрэсар, які парушыў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і міжнароднае права.
«Гэта адзін з пунктаў, які важны для любой пляцоўкі перамоў. А яшчэ павінны быць элементы нашага плана перамогі. Для нас перамога — моцная Украіна. У дыпламатыі або на полі бою — гэта другое пытанне».
Зяленскі адзначыў:
«Думаю, Пуцін не хоча міру. Але гэта не значыць, што ён не хоча садзіцца за стол перамоваў з кімсьці з лідараў. Для яго гэта — разбурэнне палітычнай ізаляцыі. Для яго гэта выгадна — садзіцца, размаўляць. І не дамаўляцца — я б так сказаў.
Яму выгадна дамаўляцца на нейкіх капітуляцыйных умовах з нашага боку. Але хто ж яму… Такое ніхто не дасць».
У інтэрв'ю Зяленскі таксама казаў, што пры Трампе вайна можа скончыцца хутчэй і ў іх з новаабраным прэзідэнтам ЗША складаюцца канструктыўныя адносіны.
Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй
Украіна распрацавала два пункты «Плана перамогі» пад Трампа. Пра што ў іх гаворыцца?
«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам
Трамп пазваніў Пуціну? Ёсць інфармацыя, але Масква абвяргае