39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі
Сёння раніцай стала вядома, што на 40-м годзе жыцця загінуў вядучы артыст тэатра Уладзімір Шкляраў.
16.11.2024 / 14:54
Шкляраў загінуў, зваліўшыся з балкона пятага паверха. Папярэдне, ён спрабаваў выбрацца з замкнёнай кватэры па наркотыкі, піша Shot.
Трагедыя адбылася сёння ноччу ў элітным комплексе на набярэжнай Лейтэнанта Шміта, дзе жыў Шкляраў.
СК Расіі па Пецярбургу праводзіць праверку па факце гібелі.
Таксама ягоная знаёмая расказала, што Уладзімір папрасіў яе прыехаць дадому. Калі яна падыходзіла да дома, то ўбачыла, што ён ляжаў пад балконам.