Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў
Для яе каманды гэта азначае неабходнасць старанна рыхтавацца да кожнага візіту.
16.11.2024 / 13:56
Паўліна Брандберг. Фота з яе інстаграма
Міністарка роўных правоў Швецыі Паўліна Брандберг пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў Аб гэтым паведамляе шведская газета Expressen.
Для яе каманды гэта азначае неабходнасць старанна рыхтавацца да кожнага візіту: супрацоўнікі павінны правяраць памяшканні, дзе будзе знаходзіцца Брандберг.
Напрыклад, перад сустрэчай са спікерам шведскага парламента яе каманда папярэдзіла: «Не павінна быць ні следу бананаў».
На гэта ў адказ было сказана: «Дзякуй, да кавы, верагодна, будзе пададзены торт, і мы прасочым, каб у ім не было бананаў. Аднак у суседніх памяшканнях і калідорах ёсць фруктовыя кошыкі з бананамі. Ці будзе дастаткова, калі мы прыбярэм іх раніцай у дзень сустрэчы?».
Каманда Брандберг адказала: «Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы іх прыбярэце раніцай у гэты ж дзень».
У каментары для Expressen міністр спачатку заявіла: «Можна сказаць, што гэта нейкая алергія». Пазней яна ўдакладніла ў пісьмовай форме, што гэта ўсё ж фобія.
«Я атрымліваю прафесійную дапамогу для вырашэння гэтай праблемы», — прызналася яна. Брандберг праходзіць лячэнне ад трывожнага разладу.