У Баранавічах пад коламі цягніка загінуў 84-гадовы мужчына
Мужчына пераходзіў шляхі перад цягніком.
16.11.2024 / 11:47
Раніцай 16 лістапада на чыгуначнай станцыі ў выніку наезду цягніка смяротна траўмаваны 84-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе СК.
Перад цягніком чыгуначныя шляхі паспелі прайсці некалькі чалавек. Мужчына пайшоў услед за імі і не пачуў гукі цягніка, бо меў праблемы са слыхам.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.